Аб інстытуце

БелНДІТ «Транстэхніка» з'яўляецца вядучым навуковым цэнтрам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, мае пасведчанне аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі і сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці навукова-даследчых работ патрабаванням СТБ ISO 9001-2009.

Інстытут праводзіць комплексныя навуковыя даследаванні па тэматыцы аўтамабільнага, чыгуначнага, паветранага і воднага транспарту, накіраваныя на распрацоўку праектаў нарматыўных прававых актаў, дзяржаўных і галіновых праграм развіцця транспартнага комплексу рэспублікі, павышэнне эфектыўнасці работы транспартных арганізацый, забеспячэнне транспартнай бяспекі перавозак пасажыраў і грузаў, эксплуатацыйнай надзейнасці транспартных сродкаў і якасці аказання транспартных паслуг, праводзіць павышэнне кваліфікацыі кіраўнікоў і спецыялістаў, перападрыхтоўку па рабочых спецыяльнасцях.

Кантактная інфармацыя:
Рэспубліка Беларусь, 220005,
г. Мінск, вул. Платонава, 22A.
Тэлефон: (017) 270-45-46
Тэл./факс: (017) 270-40-74
e-mail: tt@niit.by